Пётр Лук'яненко
Беларускае мастацтва
|
Пётр Лук'яненко (у некаторых публiкацыях Лук'яненка) - сучасны беларускi мастак, якi працуе ў галiне станковага жывапiсу. Яго творчасць вызначаецца сур'ёзнымi публiцыстычнымi i арыгiнальнiмi канцэптуальнымi творамi, а таксама разнастайнасцю тэхнiкi i манеры выканання ў класiчных жанрах мастацтва (партрэт, краявiд, нацюрморт).
Публiцыстычныя творы савецкага часу паказваюць глыбокую супрацьлегласць памiж афiцыйнай iдэалогiяй ды прапагандай i рэальным жыццём. У больш познiх карцiнах аўтар звяртаецца да змен у грамадстве пасля 90-х гадоў, працэсаў, якiя суправаджаюць станаўленне незалежнасцi Беларусi.
Канцэптуальны жывапiс Пятра Лук'яненко - гэта арыгiнальныя кампазiцыi, створаныя фантазiяй мастака. Яны накiроўваюць гледачоў да разважання аб вечных пытаннях, якiя iснуюць на ўсiм працягу гiсторыi чалавецтва. Канцэптуальны жывапiс мастака шматзначны, кожны знаходзiць у iм нешта свае.
Сам аўтар лiчыць любую класiфiкацыю выяўленчага мастацтва ўмоўнасцю. У творчасцi ён не iмкнецца следаваць патрабаванням пэўнага накiрунку жывапiсу, а выказвае свае думкi i пачуццi найбольш трапнымi мастацкiмi сродкамi. Выбар тэхнiкi i манеры выканання вызначаецца творчымi мэтамi мастака ў кожнай карцiне.
Запрашаем пазнаёмiцца з творчасцю мастака i каментарамi да тэматычных работ.
|
|